У беларускім войску дысцыплінарны батальён не ліквідуюць

Гаворка аб ліквідацыі дысцыплінарнага батальёна пакуль не ідзе. Пра гэта паведаміў начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі генерал-лейтэнант Сяргей Гурулёў. Паводле яго слоў, штогод у гэтай часці, размешчанай у Мінску, адбываюць пакаранне ад 40 да 80 вайскоўцаў. У 1990-я гады іх колькасць перавышала 500. Дысцыплінарны батальён — цяпер адзіны ва Узброеных сілах Беларусі.

Таксама адзінай з'яўляеца і Мінская гарнізонная гаўптвахта, у якой у першым паўгоддзі 2007 года адбылі пакаранне больш за 960 вайскоўцаў. Пра гэта паведаміў мінскі ваенны камендант палкоўнік Анатоль Грыцаў.

БелаПАН