У беларускія школы можа вярнуцца 5-бальная сістэма адзнак
5-бальная сістэма адзнак можа вярнуцца ў беларускія школы. Падставай для чакання такога “новаўвядзення” стала перспектыва вяртання да 11-гадовай сярэдняй адукацыі.
Нагадаем, на нядаўняй нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі было вырашана да канца траўня прыняць канчатковае рашэнне ў справе мэтазгоднасці 12-гадовага навучання ў сярэдняй агульнаадукацыйнай школе.
Кіраўнік дзяржавы даручыў стварыць міжведамственую камісію, якая мусіць прааналізаваць усе станоўчыя і адмоўныя бакі 12-годкі. Камісію ўзначаліць першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Анатоль Рубінаў.