У Беластоку будуць судзіць беларускага бізнэсмена Андрэя Жукаўца
Беларускага бізнэсмена Андрэя Жукаўца будзе судзіць беластоцкі суд. Яго абвінавачваюць у махінацыях падчас атрымання ў двух беларускіх банках крэдытаў у памеры 700 тысяч долараў. Дата, калі адбудзецца судовае паседжанне, стане вядомая ўжо ў лютым.
Нагадаем, што справа Жукаўца працягваецца ўжо шмат гадоў. У лютым 2001-га года бізнэсмена выпадкова затрымалі ў Беластоку падчас праверкі дакументаў.
Беларускі бок запатрабаваў яго экстрадыцыі, паведамляючы, што ён у вышуку за фінансавыя махінацыі. Аднак польскі бок адмовіў, палічыўшы, што ў Беларусі Андрэя Жукаўца “можа чакаць несправядлівы працэс”.
Яго справай занялася беластоцкая пракуратура. Абвінавачваны Жукавец спасылаецца на тое, што на бацькаўшчыне меў адносіны з беларускай апазіцыяй і, нібыта, за гэта яго пераследуюць.
Ён сцвярджае, што справу супраць яго сфальсіфікавалі, паведамляе “Польскае радыё для замежжа”.