У Бенгазі ўвайшлі танкі войска Кадафі (відэа)

Войскі лідара лівійскай джамахірыі Муамара Кадафі ўвайшлі ў заняты паўстанцамі горад Бенгазі, паведамляе BBC News. У горад уведзены танкі, ускраіны падвяргаюцца ракетным і артылерыйскім абстрэлам. Жыхары Бенгазі пачалі пакідаць горад.

Як адзначае "Аль-Джазіра", па кантраляванай паўстанцамі радыёстанцыі чуваць заклікі аказаць супраціў войскам і заняць месцы на баявых пастах на вуліцах Бенгазі.

Афіцыйныя ўлады Лівіі аспрэчваюць паведамленні пра ўварванне ў горад і сцвярджаюць, што выконваюць абвешчанае раней перамір'е. Зваротны агонь, сцвярджаюць улады, вядзецца толькі для абароны ад атрадаў паўстанцаў.

Нагадаем, сёння раніцай па горадзе былі здзейсненыя два авіяналёты, па асобных раёнах горада былі нанесены ракетныя ўдары. Адзін з самалётаў, МИГ-23, быў збіты паўстанцамі. Пасля рашэння Савета бяспекі ААН закрыць паветраную прастору над Лівіяй, Кадафі заявіў, што спыняе баявыя дзеянні.

Аднак пасля пачатку сённяшняй аперацыі ў Бенгазі, ён паслаў паведамленні прэзідэнту Францыі Нікаля Сарказі, брытанскаму прэм'еру Дэвіду Кэмерану, прэзідэнту ЗША Бараку Абаму і кіраўніку ААН Пан Гі Муну з папярэджаннем пра тое, што яны "пашкадуюць" у выпадку інтэрвенцыі ў Лівію. Таксама Кадафі адзначыў, што лівійскі народ "гатовы памерці" за яго. Нягледзячы на гэта, ваенная аперацыя пачнецца 19 сакавіка.