У Бешанковіцкім раёне ўшанавалі памяць ахвяраў сталінізму
Памяць ахвяраў сталінізму ўшанавалі актывісты дэмакратычнага руху з Мінску і Глыбокага ў Бешанковіцкім раёне (Віцебская вобласць). Як паведамляе БелаПАН, 26 чэрвеня 1941 года на вуліцы вёскі Мікалаева на вачах мясцовых жыхароў супрацоўнікі НКВД расстралялі ад 1 да 2 тысяч зняволеных глыбоцкай турмы. Ахвяры той трагедыі былі пахаваныя на ўскраіне Мікалаева, дзе ў 1990-х гадаў быў усталяваны памятны знак. Удзельнікі ўшанавання, а сярод іх актывісты аргкамітэта па стварэнні руху салідарнасці "Разам", усклалі каля яго кветкі і запалілі свечкі, яны праспявалі духоўны гімн "Магутны Божа".