У Бішкеку пачаўся саміт кіраўнікоў краін СНД
У працы саміту ўдзельнічаюць усе лідэры СНД, акрамя прэзідэнтаў Азербайджана, Украіны, якія накіравалі ў кіргізскую сталіцу афіцыйных прадстаўнікоў.
Дэлегацыю Азербайджана ўзначальвае прэм'ер-міністр, Украіны — сакратар Савета бяспекі. У парадак дня ўключана больш за 20 пытанняў, якія датычацца палітычнага, эканамічнага і гуманітарнага ўзаемадзеяння паміж краінамі.
Асноўным пытаннем стане абмеркаванне праекту стратэгіі эканамічнага развіцця Садружнасці на перыяд да 2020 года. Чакаецца, што на саміце ў Бішкеку старшынства ў СНД ад Кіргізіі пяройдзе да Малдовы.
“Інтэрфакс”