У бліжэйшыя выходныя слупок тэрмометра падымецца да +37
Пра гэта паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава. Фядотава: "Яшчэ адна хваля гэтага гарачага субтрапічнага паветра дасягне межаў нашай краіны. Асабліва высокія тэмпературы чакаюцца на паўднёвым усходзе Беларусі. У цэлым тэмпературны фон у пятніцу, суботу і ў нядзелю ў Беларусі можа дасягаць +30-34 градусаў, а на паўднёвым усходзе, у Гомельскай вобласці магчыма нават + 37 градусаў".
Найбольш спякотна сёлета ў Беларусі было 18 ліпеня, калі слупок тэрмометра наблізіўся да +35.
Найбольш спякотна сёлета ў Беларусі было 18 ліпеня, калі слупок тэрмометра наблізіўся да +35.