У Брагіне і Чачэрску ўсталяваныя новыя тэмпературныя рэкорды

4 жніўня ў Брагіне назіралася самая высокая за ўсё лета тэмпература на Гомельшчыне — плюс 37,9°С. Гэты паказчык таксама быў максімальным за ўвесь перыяд назіранняў у райцэнтры, якія вядуцца з 1944 года. Ранейшы тэмпературны рэкорд быў зафіксаваны ў Брагіне ў 1946 годзе — 36,8°С. Як паведамляе БелаПАН, тэмпературны рэкорд быў пабіты і ў Чачэрску: там слупок тэрмометра падняўся да 36,8°С. Такім чынам быў пабіты рэкорд 2008 гады — 35,8°С.

Сіноптыкі абяцаюць Гомельскай вобласці яшчэ як мінімум тры спякотныя дні.