У Бразіліі застрэленыя 8 футбольных фанатаў
Паліцыя лічыць, што забойства не было звязанае са спортам.
У бразільскім Сан-Паулу забітыя восем заўзятарам футбольнага клуба “Карынціяс”. Невядомыя ўварваліся ў будынак, дзе звычайна збіраюцца фанаты каманды, і застрэлілі іх.
У момант здарэння заўзятары малявалі плакаты да матча, запланаванага на наступны дзень. Нападнікі загадалі фанатам легчы на падлогу і застрэлілі аднаго за другім. Адзін мужчына паспрабаваў уцячы, але і яго насціглі кулі.
У паліцыі заяўляюць, што група фанатаў, якія сталі ахвярамі агрэсараў, магла мець сувязі з наркагандлярамі, таму іх забойства, хутчэй за ўсё, не мае дачынення да футбола, паведамляе ВВС.