У Брэсце аб'яўленае штармавое папярэджанне

Штармавое папярэджанне аб'яўлена ў Брэсце. Снегапад, які распачаўся раніцай, пагражае абрынаннямі дахаў, аварыямі і абрывам ліній электраперадач. А 13-й гадзіне гарадское ўпраўленне міністэрства па надзвычайных сітуацыях звярнулася да грамадзян і прадстаўнікоў арганізацый з просьбай засцерагчы будынкі ад абрынання дахаў, прыняць удзел у расчыстцы тэрыторый ад снегу, а таксама ўстрымацца ад карыстання асабістым транспартам.

Пра сітуацыю з Брэста паведамляе наш карэспандэнт Аляксей Мурланаў:

"Таўшчыня снежнага покрыва ўжо дасягае дваццаці сантыметраў, а у некаторых месцах снегу нападала па калена. У аблгідраметцэнтры паведамілі, што такое надвор'е захаваецца да канца тыдня, пакуль праз тэрыторыю вобласці будзе транзітам з Венгрыі ў кірунку Ленінградскай вобласці Расіі прахадзіць моцны цыклон. Чакаецца, што ўначы тэмпература будзе апускацца да мінус 7 градусаў, а днём не перавысіць нулявую адзнаку".