У Брэсце адбыўся парад выпускнікоў (фота)
Традыцыйны баль "Пунсовыя ветразі" прайшоў у пятніцу.
Парад выпускнікоў "Пунсовыя ветразі" адбыўся 12 чэрвеня ў Брэсце. Арганізаваная калона з былых школьнікаў і іх настаўнікаў прайшлася па плошчы Леніна.
Традыцыйнае шэсце выпускнікоў усіх школ Ленінскага раёна пачалося ад вуліцы Гогаля і працягвалася да ўваходу ў парк культуры і адпачынку, дзе адбылося ўрачыстае ўскладанне кветак да помніка савецкім воінам.







