У Брэсце адбываецца спартовае свята

19 траўня ў Брэсце праходзіць шэраг спартова-масавых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню працаўнікоў фізічнай культуры і спорту. Асноўныя спаборніцтвы адбудуцца ў лёгкаатлетычным манежы, гарадскім парку культуры і адпачынку, а таксама на стадыёне "Будаўнік".

У межах свята будуць праведзеныя адкрыты чэмпіянат горада па бадмінтоне, чэмпіянат Брэста па тэнісе, шахматны фэст, гарадскі фэст па стрытболе, спаборніцтвы па хакеі з мячом, міні-футболе, а таксама адкрыты чэмпіянат Брэсцкай вобласці па гарадках сярод юнакоў.


Асобна ад усіх гэтых мерапрыемстваў у Брэсце стартаваў IV міжнародны турнір па алцімат фрысби "Брэст без межаў". У ім прымаюць удзел 12 каманд: восем з Беларусі, тры з Украіны (дзве з Кіева, адна з Луцка) і адна з Расіі (Пскоў). Спаборніцтвы пройдуць 19-20 траўня на стадыёне "Лакаматыў".