У Брэсце будуць плаціць прэміі за злоўленых графіцістаў
У Брэсце за злоўленых графіцістаў будуць плаціць прэміі. Іх для сваіх супрацоўнікаў заснавала Жыллёвае рамонтна-эксплуатацыйнае ўпраўленне. Прычынай такога рашэння называюцца пагрозлівыя маштабы з'яўлення на
сценах і платах графіці. Толькі летась моладзь сапсавала дзеля забавы
фасады 254 будынкаў. Для іх аднаўлення было выдаткавана больш за 41
мільён рублёў. Цяпер падобныя працы трэба выканаць на 217 будынках.
Паведамляецца, што пільныя супрацоўнікі ЖРЭУ атрымаюць за дастаўку ў міліцыю графіцістаў прыбаўку да заробку ў памеры 300 тысяч рублёў
БЕЛТА
Паведамляецца, што пільныя супрацоўнікі ЖРЭУ атрымаюць за дастаўку ў міліцыю графіцістаў прыбаўку да заробку ў памеры 300 тысяч рублёў
БЕЛТА