У Брэсце хуліган распыліў у прадуктовай краме слёзацечны газ

У Брэсце хуліган распыліў у прадуктовай краме слёзацечны газ

У Брэсце 26-гадовы хуліган распыліў у прадуктовай краме слёзацечны газ. Здарэнне адбылося ўдзень 10 сакавіка. У краму зайшоў мужчына, які паводзіў сябе неадэкватна, а пасля распыліў змесціва пярцовага газавага балончыка.

У той момант у гандлёвай зале знаходзіліся 10 чалавек. Людзі затрымалі хулігана яшчэ да прыезду міліцыі. Зламыснікам аказаўся 27-гадовы мясцовы жыхар, які нідзе не працуе. Ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, у яго адносінах распачалі крымінальную справу. Артыкул — "хуліганства" (ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэксу). Мужчыне пагражае штраф, грамадскія альбо папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, альбо арышт на тэрмін да 6 месяцаў, альбо пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

БЕЛТА адзначае, што дапамога медыкаў нікому з пакупнікоў і работнікаў крамы не спатрэбілася. Праз гадзіну гандлёвы аб'ект аднавіў працу.