У Брэсце кантралёраў грамадскага траспарту ўзброілі відэатэхнікай

Відэатэхнікай ўзброілі кантралёраў грамадскага траспарту ў Брэсце. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў начальнік фірмы забеспячэння перавозак “Гортранс” Алег Ігнатчук:
Алег Ігнатчук: "Набылі мы відэакамеру на адзін аўтамабіль. Бо ў нас людзі часта неадэкватна сябе паводзяць, лаюцца на кантралёраў, гавораць не тыя дадзеныя. А міліцыя не можа ўвесь час быць з намі. Будзе вісець таблічка “Вядзецца відэаздымка”. Каб было сведчанне, калі справа дойдзе да разбіральніцтва ў судзе".

Дарэчы, у сувязі з масавым скарачэннем кандуктараў цяпер большая нагрузка дзеля аплаты праезду ў брэсцкім грамадскім транспарце прыпадае на кантралёраў, сказаў спадар Ігнатчук.