У Брэсце махляр прадае пенсіянерам “мядовую ляльку”

“Мядовую ляльку” прадае брэсцкім пенсіянерам невядомы махляр.
Як паведамілі Еўрарадыё ва ўпраўленні ўнутраных спраў Ленінскага раёна Брэста, мужчына прыходзіць да месцічаў на дом і прапануе мёд па 15 тысячаў за паўлітра, па 25 тысяч — за літр. Зверху ў слоіку сантыметровы слой натуральнага мёду, далей ледзянец з цукру, які не праткнуць нават нажом.

Махляр сярэдняга  веку, ростам каля двух метраў. Заяўлена ўжо каля дзесяці фактаў продажу  “мядовай лялькі”. Мужчына вельмі ветлівы, набіраючы дамафон, называе пенсіянераў па імені-па бацьку, часцей за ўсё кажа, што ён з суседняга дома.