У Брэсце можа з’явіцца калона са статуяй Вітаўта альбо Ягайлы
Брэсцкія гарадскія ўлады вырашаюць, якая архітэктурная кампазіцыя з’явіцца на новай плошчы на перакрыжаванні вуліц Савецкай і Гогаля. З шасці праектаў яны адабралі два. Першы – масток праз штучнае азярцо.
Ён быў прызнаны прыгожым, але банальным.
Другі праект – калона са статуяй вялікага князя ВКЛ Вітаўта альбо вялікага князя ВКЛ і караля Польшчы Ягайлы. Па акружнасці на п’едэстале змешчаныя выявы дзечоў, звязаных з гісторыяй Брэста.
Канчатковае рашэнне гарвыканкам прыме ўжо ў бліжэйшы час. Чыноўнікі паабяцалі, што ўлічаць меркаванне гараджан і яны ўжо пачалі галасаваць за праекты SMS-паведамленнямі і тэлефанаваннямі, інфармуе газета СБ.