У Брэсце невядомыя тэрарызуюць дзіцячы садок і школу

Ад невядомага злачынцы дзіцячы садок №81 і агульнаадукацыйная школа №35 церпяць ужо некалькі тыдняў. Нехта рэгулярна б'е шкло камянямі, а зараз выхавацель садка пабачыла на шкле невялікую адтуліну, падобную на след ад кулі.
Пра гэты выпадак было заяўлена ў міліцыю. У садку ўсе перапалоханыя. Выхавацелі водзяць дзяцей на шпацыр з іншага боку будынка. Міліцыянты бачаць сувязь гэтых злачынстваў з тым, што шыбы рэгулярна б'юць у школе, якая знаходзіцца побач з садком.

Яны падазраюць вучняў. У школе ў сваю чаргу спасылаюцца на тое, што вакол устаноў адукацыі шматпавярховыя дамы, дзе такім чынам могуць жартаваць мясцовыя жыхары.

Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст