У Брэсце пачаў працу першы ў краіне інстытут для пенсіянераў
Першы ў Беларусі інстытут для пенсіянераў пачаў працу ў Брэсце. Ён адчынены на базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна. Як паведамляе БелаПАН, інстытут створаны ў рамках сацыяльнага праекта "Актыўны трэці ўзрост". У яго прымаюць мужчыны, якія дасягнулі 60 гадоў, і жанчыны, не малодшыя за 55 гадоў. На сённяшні дзень у ім пачалі бясплатнае навучанне больш за 60 чалавек, прычым некаторыя адразу на некалькіх факультэтах.
Дарэчы, у інстытуце адкрыта некалькі накірункаў — адукацыйны, рэдактарскі, гісторыка-краязнаўчы, фізічнай актыўнасці ды іншыя. Заняткі праводзяць найперш выкладчыкі і студэнты-валанцёры Брэсцкага дзяржуніверсітэта.