У Брэсце плануюць усе вуліцы абсталяваць "разумнымі ліхтарамі"
Усе вуліцы Брэста плануюць абсталяваць "разумнымі ліхтарамі". Пра гэта заявіла кіраўніцтва прыдпрымства гарадскога асвятлення. Штуршком для такога рашэння стаў паспяхова праведзены эксперымент.
Амаль 30% выдаткаў на асвятленне вуліц было сэканомлена на
эксперыметальным участку, абсталяваным "разумнымі ліхтарамі".
Яны самастойна рэгулююць інтэнсіўнасць выпраменьвання і арыентуюцца на інтэнсіўнасць плыні транспарту, умовы надвор'я і колькасць пешаходаў.
Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст
Яны самастойна рэгулююць інтэнсіўнасць выпраменьвання і арыентуюцца на інтэнсіўнасць плыні транспарту, умовы надвор'я і колькасць пешаходаў.
Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст