У Брэсце шукаюць гаспадара 25 кілаграмаў тратылу

Тратылавыя шашкі агульнай вагой 25 кілаграмаў знойдзеныя на тэрыторыі гаражнага кааператыва ў Брэсце. Іх гаспадар вырашыў перадаць выбухоўку ў міліцыю, але пры гэтым хацеў захаваць ананімнасць.
Схаваўшы скрыню ў сметніцы, мужчына пайшоў тэлефанаваць у міліцыю, каб паведаміць пра месца захоўвання тратылу. Аднак у гэты час выбухоўку на тэрыторыі гаражнага кааператыва знайшлі і патэлефанавалі праваахоўнікам, на месца прыехалі сапёры.

Як паведамляе тэлеканал СТВ, цяпер брэсцкая міліцыя шукае гаспадара тратылу, звяртаецца праз СМІ па дапамогу да гараджан і абяцае грашовае ўзнагароджанне.