У Брэсце ўдзень абрабавалі ювелірную краму на 25 тысяч долараў
У Брэсце двое невядомых выкралі з ювелірнай крамы 99 залатых вырабаў на суму больш за 54 мільёны рублёў. Як паведамілі ў прэс-службе УУС Брэсцкага аблвыканкама, 11 верасня ў 13.35 у міліцыю звярнулася загадчыца філіялам дырэкцыі ўнітарнага прадпрыемства "Белювеліргандль" па Брэсту і Брэсцкай вобласці.
Яна паведаміла, што ў 13.15 двое невядомых здзейснілі крадзеж у краме "Ізумруд”. Распачата крымінальная справа.
БелаПАН
Яна паведаміла, што ў 13.15 двое невядомых здзейснілі крадзеж у краме "Ізумруд”. Распачата крымінальная справа.
БелаПАН