У Брэсце затрымалі 58-гадовага эксгібіцыяніста

Як паведамляе прэс-служба абласной міліцыі, здарэнне адбылося 25 жніўня на вуліцы Суворава. Да праваахоўнікаў звярнулася 25-гадовая жанчына-дэкрэтніца. Пацярпелая заявіла, што каля яе дому "невядомы з хуліганскіх намераў агаліў і дэманстраваў свае палавыя органы".



Міліцыянты вылічылі эксгібіцыяніста толькі 30 жніўня. Ім аказаўся 58-гадовы брэстаўчанін, рабочы адной з будаўнічых арганізацый гораду. За вулічны стрыптыз яму пагражае да 3 год пазбаўлення волі.