У Брэсце зладжанае святкаванне з нагоды Дня Волі
У Брэсце 25 сакавіка актывісты дэмакратычных сіл зладзілі імпрэзы з нагоды нацыянальнага свята — Дня Волі. Як паведаміў БелаПАН, у першай палове дня 25 сакавіка актывісты ўшанавалі памяць дзеячаў БНР на Трышынскіх могілках, дзе ўсклалі кветкі да помніка ахвярам палітычных рэпрэсій. У офісе Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) адбыўся круглы стол "Дзень Незалежнасці: вытокі і сучаснасць". У ім узялі ўдзел прадстаўнікі гарадскіх арганізацый БСДП (Грамада), Партыі камуністаў Беларускай, рэгіянальнага аддзялення прафсаюза РЭП і Свабоднага прафсаюзу Беларускага.
Акрамя таго, актывісты дэмакратычных сіл Брэста арганізавалі турнір па міні-футболе, прысвечаны памятнай даце. Аднак у сувязі з неспрыяльным надвор'ем першыя гульні адбудуцца толькі 29 сакавіка. За Кубак Незалежнасці сёлета будуць змагацца каманды БСДП (Грамада), Партыі БНФ, ПКБ, СПБ і прафсаюза РЭП.