У брэсцкай бальніцы праваахоўнікі канфіскавалі кілаграм золата

Кілаграм золата забралі праваахоўнікі у дзвюх жыхарак Брэста. Жанчыны гандлявалі ювелірнымі вырабамі ў цэнтральнай гарадской бальніцы і, праўдападобна, хтосьці выклікаў міліцыю. Да прыбыцця супрацоўнікаў аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі лекары паспелі набыць пяць залатых кольцаў. Асноўную частку золата знайшлі ў кватэрах нелегальных гандлярак.

Знойдзеная партыя залатых ювелірных вырабаў аказалася невядомага паходжання. Яна была ацэненая на суму больш за 73 мільёны рублёў. Супраць жанчын распачатая крымінальная справа.

БелаПАН