У Брэсцкай вобласці ад маразоў загінулі пяць чалавек

Па Брэсцкай вобласці за апошнія марозныя дні  зарэгістравана 5 смерцяў ад абмарожанняў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў загадчык апёкавага аддзялення Брэсцкай абласной бальніцы Аляксандр Семянюк. Вось як ён акрэсліў сітуацыю з абмарожаннямі:

Семянюк: "На сёння ў нас ляжыць 15 чалавек з абмарожаннямі. За выходныя паступілі трое. Аднаго перавялі з раённай бальніцы і  двое "свежых". Як правіла, гэта мужчыны — 90%. Узрост пераважна за сорак гадоў. І амаль усе атрымалі холадавыя траўмы ў стане алкагольнага ап’янення".

Сярод абмарожаных пацыентаў ёсць і бяздомныя, сказаў доктар Семянюк. Некаторым з іх ужо зробленыя аперацыі.