У Брэсцкай вобласці амаль цалкам аднавілі наступствы стыхіі

Практычна цалкам адноўленае энергазабеспячэнне ў Лунінецкім і Столінскім раёнах Брэсцкай вобласці, парушанае з-за моцнага ветру ўначы на 15 ліпеня.  Нагадаем, ад стыхіі пацярпелі больш за 30 населеных пунктаў, былі пашкоджаныя 10 кіламетраў ліній электраперадачы. Цяпер на месцах працуюць камісіі па надзвычайных сітуацыях, сумы стратаў яшчэ падлічваюцца.

БелаПАН