У Брэсцкай вобласці па амністыі выйшлі на волю 24 чалавекі

Пра гэта паведаміў Еўрарадыё начальнік упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў па Брэсцкай вобласці Мікалай Сухадольскі: "Камісія разгледзела 377 спраў. Некаторым скарацілі на год, некаторым адмовілі, а некаторыя дык выйшлі на волю. Вызвалена 24 чалавекі, 66 чалавекам тэрмін зменшаны на год. У Баранавічах вызвалілі ўсіх пенсіянераў, а таксама тых, каму заставалася знаходзіцца ў зняволенні менш за год".

Таксама вызвалілі ўсіх непаўналетніх, сказаў спадар Сухадольскі.

Нагадаем, амністыя з нагоды 65-х угодкаў перамогі над гітлераўскай Нямеччынай была аб’яўленая ў траўні. Першыя амніставаныя пачалі выходзіць на волю з 16 ліпеня.