У Брэсцкай вобласці праз навальніцу адбылося сем пажараў запар

За мінулыя суткі ў Брэсцкай вобласці праз навальніцу адбылося сем пажараў запар. Разрады маланкі падпалілі тры жылыя дамы, тры хлявы і адну летнюю кухню. І гэта яшчэ не ўсё: моцны вецер разбурыў два цялятнікі 1956 года пабудовы! У вёсцы Бушмічы Камянецкага раёна пад абломкамі будынкаў загінула 5 цялят.

"БелаПАН"