У брэсцкіх аптэках прадаюць сінтэтычныя слёзы (фота)

У Брэсце прадаюцца “Слёзы натуральныя  сінтэтычныя”. Прадукт упакаваны ў пластмасавыя пляшкі. Ён прызначаны для змочвання вачэй пры іх сухасці. Упакоўка "слёз" каштуе 15 тысяч беларускіх рублёў, выпускае іх фірма “Алсон”. На аптэчным складзе карэспандэнту Еўрарадыё сказалі, што пакуль лекаў яшчэ многа.