У Брусэлі адбыўся кінапаказ з нагоды гадавіны аварыі на ЧАЭС

26 красавіка ў Брусэлі каля галоўнага будынку Генеральнага дырэктара Еўракамісіі па пытаннях абароны навакольнага асяроддзя прадэманстраваны фільм, прысвечаны Чарнобыльскай трагедыі. Стужка “Звер спіць” пазнаёміла гледачоў з гісторыяй і наступствамі, якія мела аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, у тым ліку для жыхароў прылеглых рэгіёнаў.