У Бураціі ўзброеныя людзі захапілі водалякарню
У Бураціі група ўзброеных людзей захапіла будынак муніцыпальнай водалякарні "Нілава Пустынь", паведамляе meduza.io.
Паводле звестак СМІ, зранку 2 жніўня ў водалякарню прыбылі каля 25 узброеных людзей. Яны захапілі два корпусы і не прапускалі туды ні супрацоўнікаў установы, ні пацыентаў. Па словах вартаўніка лякарні, нападнікі ўзброеныя нажамі і аўтаматамі.
Паліцыя, выкліканая на месца здарэння, заявіла, што будынак водалякарні заблакавалі каля дзясятка грамадзян. Пасля тлумачальнай працы, як паведамілі паліцыянты, "гэтыя грамадзяне пакінулі памяшканне лякарні. Лячэбны працэс адноўлены. Сітуацыя знаходзіцца пад кантролем". Таксама паліцыя заявіла, што затрыманых няма. Зброі, па іх звестках, на месцы здарэння таксама не было.
Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай канфлікту стала маёмасная спрэчка гаспадарчых суб'ектаў.