У Бялынічах на Магілёўшчыне скралі «хуткую дапамогу»
У гарадскім пасёлку Бялынічы Магілёўскай вобласці скралі «хуткую дапамогу».
Пакуль медыкі адпачывалі ў чаканні наступнага выкліку, двое маладых людзей завалодалі аўтамабілем, які стаяў на тэрыторыі раённай бальніцы. Яны нажніцамі адкрылі замок і паехалі ў Магілёў.
Міліцыя ўвяла ў дзеянне план «Перахоп». Аднак яшчэ на пад’ездзе да абласнога цэнтру хлопцы кінулі «хуткую» і збеглі. Жыхароў Бялынічаў затрымалі ў той жа дзень. Свой учынак яны патлумачылі жаданнем пакатацца.
Звязда