У Бялыніцкім раёне мужчына напаў з сякерай на "хуткую"
Пасля гэтага інцыдэнту ён уцёк у лес.
27 кастрычніка хуткую дапамогу выклікалі сваякі хулігана. Машына стаяла каля іх дома, калі на яе з сякерай накінуўся 40-гадовы жыхар вёскі Карытніца. Пасля нападу ў аўтамабіля “Газэль” была разбітая бакавая шыба ў дзверцы, а таксама пашкоджаная задняя бакавая стойка.
На наступны дзень мужчыну затрымалі ў адной з вёсак Бярэзінскага раёна. У выніку інцыдэнта ніхто з лекараў не пацярпеў.
На хулігана пачалі крымінальную справу. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі, пішуць “Магілёўскія ведамасці”.
Фота — izhlife.ru