У Бялыніцкім раёне на полі згарэў трактар (фота)
Трактарыст, нягледзячы на ўсе намаганні, самастойна яго патушыць не змог.
Удзень 11 траўня ў Бялыніцкім раёне на полі ў двух кіламетрах ад вёскі Гордава згарэў трактар. Ён раптоўна загарэўся падчас працы. Трактарыст, нягледзячы на ўсе намаганні, самастойна яго патушыць не змог.
Як інфармуе прэс-служба МНС, агнём пашкоджаныя кабіна, рухавік і колы. Пацярпелых сярод людзей няма. Мяркуецца, што ўзгаранне адбылося з-за кароткага замыкання электраправодкі.



Фота: МНС