У Бярэзінскім раёне пад абвалам цаглянай сцяны загінуў чалавек
У Бярэзінскім раёне Міншчыны ў выніку абрынання цаглянай сцяны зерняскладу загінуў адзін чалавек і двое атрымалі траўмы. Як паведамляе "Інтэрфакс", мужчыны разбіралі цагляную сцяну зерняскладу, які ўжо не выкарыстоўваецца. Двух выжылых дасталі з-пад абвалу і даставілі ў лякарню. У аднаго з іх — адкрытая чэрапна-мазгавая траўма, пералом сцягна, у другога — пераломы хрыбта і ног.
Паводле папярэдняй інфармацыі, прычына абрынання — парушэнне тэхнікі бяспекі пры дэмантажы сцяны.
Паводле папярэдняй інфармацыі, прычына абрынання — парушэнне тэхнікі бяспекі пры дэмантажы сцяны.