У Бярозе скончыў жыццё самагубствам былы ідэолаг

Трагедыя адбылася ў Бярозе Брэсцкай вобласці. Звёў рахункі з жыццём 62-гадовы мужчына, які займаў пасаду намесніка дырэктара па ідэалогіі камбіната будматэрыялаў, а яшчэ раней узначальваў раённы аддзел унутраных справаў. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў Бярозаўскай раённай пракуратуры. Прычынай самагубства сталі сямейныя праблемы, сказаў пракурор.