У цэнтры Мінску гарэў мастацкі інтэрнат

З-за пажару ў інтэрнаце Мінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва імя Кедышкі (вуліца Сурганава, 45) выратавальнікі эвакуявалі 30 чалавек. Як паведаміў БелаПАН, здарэнне адбылося 30 лістапада. Выклік у службу выратавання паступіў у 13.08. На шостым паверсе інтэрната загарэўся адзін з пакояў. Прычынай загарання стаў тэлевізар, пакінуты ўключаным у сетку. Студэнтаў давялося эвакуяваць з шостага і сёмага паверхаў.

Пажар быў хутка лакалізаваны, бо яшчэ да прыбыцця выратавальнікаў жыхары інтэрната гасілі яго самастойна.