У цэнтры Рыгі прастытутка пакусала паліцэйскага
Здарэнне адбылося ў чацвер, 29 траўня.
Увечары паліцэйскія праводзілі рэйд у цэнтры латвійскай сталіцы. На вуліцы Маціса яны заўважылі жанчыну, якая "прапаноўвала паслугі інтымнага характару". Калі ж праваахоўнікі паспрабавалі з ёй пагаварыць і праверыць дакументы, прастытутка напала на аднаго з паліцэйскіх і ўкусіла яго за руку.
21-гадовую зламысніцу затрымалі. Яна прызналася, што ўжо два месяцы займаецца прастытуцыяй. На жанчыну склалі адразу тры адміністрацыйныя пратаколы: за непадпарадкаванне законным патрабаванням паліцыі, за парушэнне правілаў аб абмежаванні прастытуцыі і за нанясенне лёгкіх цялесных пашкоджанняў, паведамляе Delfi.
Фота — AFP