У цэнтры Тбілісі забіты лідэр апазіцыйнага руху

Учора ўвечары ў цэнтры Тбілісі быў забіты лідэр апазіцыйнага палітычнага руху "Мова. Радзіма. Вера", акадэмік, прафесар філалогіі Гурам Шарадзэ. Забойца выйшаў з машыны і двойчы стрэліў у ахвяру. Шарадзэ атрымаў смяротныя раненні ў галаву і ў грудзі. Пасля злачынства зламыснік паспрабаваў схавацца, аднак паліцыянтам удалося яго затрымаць.

Ім аказаўся падапечны забітага Георгій Баратэлі. 30-гадовы забойца - сірата. Некалькі гадоў ён знаходзіўся пад апекай Шарадзэ і жыў у яго дома. Пасля сваркі, Баратэлі пакрыўдзіўся на апекуна і некалькі гадоў яны не бачыліся.

Грузія Online