У цэнтры Варшавы падпаліла сябе 72-гадовая пенсіянерка
Польская пенсінерка абліла сябе бензінам і падпаліла на адным з цэнтральных пляцаў Варшавы. Здарэнне адбылося ў суботу раніцай. Хутчэй за ўсё, такім чынам 72-гадовая жанчына хацела выказаць пратэст супраць неэфектыўнага лячэння яе дачкі ў адной з бальніц, паведамляе польскі партал tvn24.pl. На месца адразу прыехала хуткая дапамога, жанчыну шпіталізавалі.
Пенсіянерка атрымала апёк 2-й ступені цяжкасці, 40 адсоткаў яе цела апараныя. Але дактары кажуць, што стан стабільны і яе жыццю нічога не пагражае. Варшаўская паліцыя пацвярджае, што здарэнне адбылося, але ніякіх падрабязнасцяў не паведамляе.