У цэнтры Віцебску ўстаноўлены 31 кантрольна-прапускны пункт

31 кантрольна-прапускны пункт будзе працаваць у цэнтры Віцебску ў дні правядзення фестываля "Славянскі базар". КПП з металадэтэктарамі і відэакамерамі ўсталююць каля асноўных канцэртных пляцовак на вуліцах Леніна, Замквай і праспекце Фрунзэ.
Як паведамляе БелаПАН, таксама ў цэнтры горада ўсталяваная сістэма відэаназірання, а вуліцы будуць патруляваць узмоцненыя нарады міліцыі з сабакамі.