У Чачэрску 7 лістапада выпала палова месячнай нормы ападкаў
Дажджы прайшлі 7 лістапада па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Самымі моцнымі яны былі ва ўсходніх раёнах Магілёўскай і Гомельскай абласцей. Як паведамляе БелаПАН, найбольшая колькасць ападкаў выпала ў Чачэрску — 26 мм, што складае роўна палову месячнай нормы.
Па 20 мм выпала ў Слаўгарадзе і Мсціславе (больш за 40% лістападаўскай нормы). Вялікія дажджы прайшлі таксама ў Жлобіне — 17 мм (37%), 15 мм — у Касцюковічах (амаль траціна месячнай нормы), 13 мм — у Горках (больш за чвэрць).
Максімальная тэмпература паветра склала ад плюс 2,3—2,5 градуса ў паўночных раёнах краіны да 12,3—12,7 па поўдні.