У Чачэрску пройдзе свята беларускай музыкі
Свята беларускай музыкі "Чачэрскія сустрэчы" пройдзе сёння ў старажытным горадзе на Гомельшчыне. У ім возьме ўдзел Нацыянальны канцэртны аркестр пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга, які прадставіць разнастайныя музычныя плыні і эпохі беларускай музычнай культуры. Як паведамляе Першы тэлеканал, у гонар 65-годдзя Перамогі над фашызмам на цэнтральнай плошчы Чачэрска салісты і музыкі аркестра выканаюць песні ваенных гадоў і сучасныя кампазіцыі.