У Чарнігаве пачынаюцца перамовы кіраўнікоў Беларусі і Ўкраіны

У Чарнігаве сёння праходзяць перамовы паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Віктарам Юшчанкам. Кіраўнікі Беларусі і Ўкраіны ўжо прыбылі ў гэты горад, паведамляюць УНІАН і "Інтэрфакс".  Сёння пасля завяршэння ўкраінска-беларускіх перамоваў Лукашэнка і Юшчанка правядуць у прэс-цэнтры чарнігаўскага гатэлю "Прыдзеснянскі" сумесную прэс-канферэнцыю.