У “чорны спіс” МУС патрапяць тысячы грамадзян Беларусі

У Беларусі працягваецца фармаванне адзінага банка даных пра грамадзянаў з часова абмежаваным правам на выезд за мяжу. Ужо зараз вядома, што іх будуць тысячы, паведамляе агенцтва БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства ўнутраных спраў. Нагадаем, у спіс патрапяць асобы, якія знаходзяцца пад следствам, умоўна-датэрмінова вызваленыя ад адбыцця крымінальнага пакарання, злосныя неплацельшчыкі аліментаў ды іншыя.

У МУС інфармуюць, што толькі па іх сістэме налічваецца каля 5 тысяч чалавек, якім часова абмежаваны выезд за мяжу.

Стваральнікі “чорнага спісу” абяцаюць, што звесткі пра колькасць унесеных у банк даных людзей не будуць сакрэтнымі. Таксама ўсім ім паведамяць пра тое, што ім пакуль не варта пакідаць нашу краіну.

Хартыя-97