У Чыжоўскім вадасховішчы ў Мінску вылавілі труп мужчыны
Цела плавала за тры метры ад берага.
21 сакавіка ў другой палове дня мінскія ратавальнікі вылавілі ў Чыжоўскім вадасховішчы Мінска цела 39-гадовага мінчука. Як інфармуе БЕЛТА, на целе не было бачных прыкметаў гвалтоўнай смерці.
Паведамляецца, што труп мужчыны знаходзіўся за тры метры ад берага. Па факце здарэння сталічная міліцыя праводзіць праверку.
Фота — mchs.by