У Ціхім акіяне на расійскай атамнай падлодцы загінула 20 чалавек
20 чалавек - 6 вайскоўцаў і 14 цывільных - загінула на расійскай падводнай лодцы ў Ціхім акіяне. 22 чалавекі былі шпіталізаваныя з рознымі раненнямі. Паведамляецца, што па выхадзе з базы адбылося "несанкцыянаванае спрацоўванне сістэмы пажаратушэеея з выкідам фрэону". Субмарына пашкоджанняў не мае, рэактарны адсек працуе "ў штатным рэжыме", інфармуюць афіцыйныя расійскія крыніцы. Па факце здарэння на падлодцы Ціхаакіянскага флоту Расіі распачатая крымінальная справа.
Як паведамляе Газета.ru, найхутчэй гэта была атамная падводная лодка "Нерпа", якая праходзіла выпрабаванні. Нібыта, яе планавалі перадаць у арэнду на 10 гадоў Індыі за 650 мільёнаў долараў. Аднак расійскія ўлады катэгарычна абвяргаюць гэтую інфармацыю.