У Давосе адкрываецца Сусветны эканамічны форум

У швейцарскім Давосе ў сераду адкрываецца чарговая сесія Сусветнага эканамічнага форуму. У цэнтры ўвагі — сусветны фінансавы крызіс, нарастаючая роля дзяржаўных інвестыцыйных фондаў і рост коштаў на рынку харчавання.

Сесія працягнецца да 27 студзеня. Удзел у форуме прымуць каля 2,5 тысяч дэлегатаў, сярод іх 27 кіраўнікоў дзяржаў, 113 міністраў, 74 топ-мэнэджэры найбуйнейшых кампаній свету. У ліку сустаршыняў форуму — экс-прэм'ер Вялікабрытаніі Тоні Блэр і былы дзяржсакратар ЗША Генры Кісінджэр.

“Інтэрфакс”