У Дні цвярозасці людзі мігруюць у пошуках спіртнога
Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню цвярозасці, пройдуць у Баранавічах 24 лютага. А ў Баранавіцкім раёне – 26-га. Жыхары рэгіёну рыхтуюцца да міграцыі ў пошуках спіртнога.
У суседніх Ляхавічах дзень цвярозасці прайшоў 16 лютага. Ужо а 8-й раніцы многія прыйшлі да крамаў, каб набыць спіртное. Гандлю не было. Тады людзі кінуліся на «кропкі», дзе гандлююць самагонкай. Больш заможныя сказалі, што паедуць у суседнія Баранавічы і возьмуць спіртное там.
Дарэчы, перад Ляхавічамі Дзень цвярозасці праводзіўся ў Клецку, і шмат хто з Клецку прыязджаў па гарэлку ў Ляхавічы. «Каб ведаў, хто гэта прыдумаў, расстраляў бы» - выказаўся ляхавічанін ў інтэрв'ю “Intex-Press”.
Між тым, паводле БелаПАН, летась кожны беларус выпіў у сярэднім 12,4 л чыстага спірту. Як заявіў намеснік міністра гандлю Беларусі Міхаіл Свянціцкі, так шмат беларусы не пілі ніколі: "Гэта новы гістарычны максімум".
Планка, пасля якой пачынаецца актыўны працэс дэградацыі нацыі - 8 літраў абсалютнага алкаголю на чалавека ў год. Беларусы перавысілі дапушчальную мяжу ў 1,5 разу.